
22-28 сакавіка 2021
вольны забег
Вольны забег беларусаў свету
Нашая мэта – 2000 км!
Што такое Вольны забег?
Вольны забег #runbnr - гэта некамерцыйная імпрэза, без спонсараў, медалек і стартавых пакетаў. Кожны сам вызначае дыстанцыю і тэмп.

Умовы ўдзелу:
-
зарэгістравацца на RUNBNR.ORG;
-
прабегчы вольную дыстанцыю, зафіксаваць яе з дапамогаю праграмы-трэкера у перыяд 22-28 сакавіка 2021;
-
сфатаграфавацца з нацыянальнымі сімваламі выкласці фота і вынік у сацсетках з тэгам #runbnr. *З прычынаў магчымай небяспекі ад удзельнікаў з Беларусі залічваюцца вынікі без фота.
Сябры! Арганізацыя "Вольнага забегу" - гэта не толькі прыватны час, але і прыватныя сродкі - на хостынг, аплату адмінкі і "прымочак" да яе. Дагэтуль арганізатары цалкам пакрывалі гэтыя кошты, але цяпер, калі нас шмат, нават 1-2 долары ці еўра могуць дапамагчы: Вольны забег-2021 адбудзецца, а калі сродкаў будзе больш, то яны будуць скіраваныя на арганізацыю чарговага забегу ў 2022 годзе.
Дзякуй за вашую дапамогу! Жыве Беларусь!
ВОЛЬНЫ ЗАБЕГ У ПАПЯРЭДНІЯ ГАДЫ

Вольны забег-2019 адбыўся! Мы пераадолелі больш за 1 тыс км!
Шаноўныя сябры! Сёлета нам удалося зрабіць тое, ува што было няпроста паверыць: нас – 128 асобаў, разам мы прабеглі 1114 км!
Агулам у забегу ўзялі ўдзел жыхары 55 гарадоў ды 20 краінаў: Вялікая Брытанія, Беларусь, Бразілія, Іспанія, ЗША, Ізраіль, Індыя, Італія, Літва, Нарвегія, Нідэрланды, Нямеччына, Польшча, Расея, Таіланд, Украіна, Чэхія, Швейцарыя, Шры-Ланка, Чылі!
Геаграфія Вольнага забегу-2018 – гэта 16 краінаў! Агулам – 104 удзельнікі!
Першы «Вольны забег» адбыўся ў 2018 годзе. Ён абʼяднаў 104 удзельнікі з 16 краінаў. Агулам удзельнікі забегу прабеглі 669 км.
Навошта мы гэта робім?
Сярод нас аматары, пачаткоўцы і профі. Мы жывем у розных краінах і на розных кантынентах. Нас аб'яднала ідэя вольнага забегу да Дня Волі і 101-годдзя абвяшчэння БНР, нас абʼяднаў сцяг і Беларусь у сэрцы!
Няважна, у якой краіне вы жывеце, няважна, колькі вы можаце прабегчы - 300 метраў ці ўльтрамарафон. Важна тое, што нас аб'ядноўвае ў гэты дзень: любоў да Беларусі, нашых нацыянальных сімвалаў і... гатовасць да перамогаў, асабістых і супольных! Жыве Беларусь!