Вольны забег-2021 адбыўся!

Шаноўныя сябры і сяброўкі! Сёлета адбыўся ўжо трэці Вольны забег! Беглі каля сотні чалавек у 40 гарадах 20 краінаў: Аўстралія, Беларусь, Бразілія, Вялікая Брытанія, Іспанія, ЗША, Італія, Канада, Катар, Латвія, Літва, Нарвегія, Нідэрланды, Нямеччына, Партугалія, Польшча, Украіна, Францыя, Чэхія і Новая Зеландыя!



Паводле публічных допісаў акцыі з вынікамі трэкераў, мы налічылі роўна 555 км (на 05.04.2021). Але ўлічваючы звесткі з рэгістрацыі на сайце, гэтая лічба можа быць нашмат большай!

І гэта нягледзячы на тое, што не ўсе ахвотныя змаглі паўдзельнічаць праз пандэмію і каранцінныя абмежаванні.


Вы можаце паглядзець публікацыі ў сацсетках па #вольнызабег2021 і #runbnr2021 а таксама знайсці сябе на супольным відэа:



Адметнасці Вольнага забегу-2021


Denis Davidoff з Рыгі прабег на мапе 12-кіламетровую Пагоню:


Далучыліся такія краіны як Катар, Новая Зеландыя і Аўстралія.


У Катары Павел Чумакоў прабег 5 км пры тэмпературы +35 °С


Самыя масавыя забегі прайшлі ў ЗША.


Найбольшую дыстанцыю - 30 км - прабеглі Дар'я Антановіч і Кацярына Собалева ў Чыкага.


Марына Зверава з Іспаніі зняла такое натхняльнае відэа:


А тут - забег па маляўнічым узбярэжжы бразільскага Саўвадора:

Да новых сустрэч!

Беражыце сябе і рыхтуйцеся да новага Вольнага забегу ў Вольнай Беларусі!

Жыве Беларусь!