Вольны забег-2019. Мэта - 1000 км!

У «Вольным забегу» беларусы свету спадзяюцца прабегчы 1000 км.

Ад 4 сакавіка стартуе рэгістрацыя на «Вольны забег-2019». Гэта акцыя, што аб'ядноўвае беларусаў свету з нагоды святкавання БНР-101. Сёлета арганізатары спадзяюцца, што агульная дыстанцыя, якую прабягуць удзельнікі, перавысіць 1000 км.


Каб узяць удзел у «Вольным забегу», трэба зарэгістравацца на сайце runbnr.org, прабегчы «вольную дыстанцыю», да падзяліцца ў сацыяльных сетках фотаздымкам з забегу – з бел-чырвона-белым сцягам, або гербам Пагоня і хэштэгам #belarus101run.

«Дарэчы, летась далучыўся адзін парашутыст, таму бегам можна не абмяжоўвацца. Для беларусаў замежжа гэты забег будзе і нагодай сабрацца, і нагодай адчуць сябе часткай сусветнай супольнасці, асабліва там, дзе беларусаў няшмат, як у нас у бразільскім Саўвадоры», – зазначае арганізатарка забегу Вольга Ермалаева Франко.


«Нам не патрэбныя дазволы і ўзгадненні, каб гэткім чынам адсвяткаваць Дзень Волі, свята нашай свабоды. Мы не ставім таксама аніякіх абмежаванняў па дыстанцыях ці тэмпе: хтосьці можа прабегчы 300 метраў, а хтосьці замахнуцца на паўмарафонскую дыстанцыю ці нават болей, – гаворыць адзін з арганізатараў імпрэзы Зміцер Ягораў. – Мы жывем у розных краінах, нават на розных кантынентах, але нас абʼядноўвае прага да свабоды і Беларусь у сэрцы».

Асноўным днём забегу вызначаная нядзеля, 24 сакавіка – чакаецца, што менавіта ў гэты дзень у забегу возьме ўдзел большасць бегуноў. 25 сакавіка будуць падведзеныя вынікі і апублікаваная інфармацыя пра геаграфію і пераадоленую дыстанцыю.

Першы «Вольны забег» адбыўся ў 2018 годзе. Ён абʼяднаў 104 удзельнікі з 16 краінаў. Агулам удзельнікі забегу прабеглі 669 км.

Публічныя ФОТА ўдзельнікаў #belarus100run у ФБ: https://www.facebook.com/search/str/%23belarus100run/photos-keyword?epa=SEE_MORE

Відэа з удзелам арганізатараў: https://www.youtube.com/watch?v=rHaLt9kONcQ

Кантакт для медыяў (каментары, дадатковая інфармацыя) :

Вольга Ермалаева Франко

тэл / whatsapp: +5571997370988

yermalayeva@mail.com

ФБ: https://www.facebook.com/volha.franco

Зміцер Ягораў

тэл / viber: +48 511432778

yahorau@gmail.com