© 2019 Усе правы абароненыя. Кантакт для сувязі yahorau@gmail.com

Вольны забег БНР 101

ЁСЦЬ

1000 КМ!

Вольны забег беларусаў свету

Вольны забег-2019 адбыўся! Мы пераадолелі больш за 1 тыс км!

Шаноўныя сябры! Сёлета нам удалося зрабіць тое, ува што было няпроста паверыць: нас – 128 асобаў, разам мы прабеглі 1114 км!

Агулам у забегу ўзялі ўдзел жыхары 55 гарадоў ды 20 краінаў: Вялікая Брытанія, Беларусь, Бразілія, Іспанія, ЗША, Ізраіль, Індыя, Італія, Літва, Нарвегія, Нідэрланды, Нямеччына, Польшча, Расея, Таіланд, Украіна, Чэхія, Швейцарыя, Шры-Ланка, Чылі!

Інтэрактыўная мапа забегу #belarus101run. Клікніце на значкі, каб даведаццца больш

Адметнасці Вольнага забегу-2019

  • У параўнанні з мінулым годам, паболела беларускіх удзельнікаў і гарадоў. А таксама далучыліся новыя краіны, у тым ліку суседнія Украіна і Расея, якіх летась не было.

  • Адбыліся чэленджы 101 км да БНР101 – за тыдзень і за 15 дзён адпаведна Дзяніс Жук з Менску і Яўген Нагорны з Рэчыцы.

  • Іван Юркавец з Бабруйска ня проста прабег звыш 46 км (за два дні), але і 24-га сакавіка зрабіў гэта па маршруце ў форме літар «БНР».

  • Самыя масавыя забегі, як і летась, у ЗША. У Чыкага беглі 10 асобаў разам, у Арланда – 22 асобы.

  • Забег быў на вольную дыстанцыю, вядома, кожны разлічваў свае сілы, але некаторыя ўдзельнікі выбіралі адмысловыя дыстанцыі, прывязаныя да святочнай даты – 10,1 км (ажно восем удзельнікаў з розных гарадоў з такой дыстанцыяй) да 101-годдзя незалежнасці БНР, або 25,03 км, ці 2,5 км – у гонар 25 сакавіка.

Адметнасці Вольнага забегу-2019

Глядзіце фота #belarus101run

Мы, арганізатары Вольнага Забегу, цешымся, што гэтая ідэя знайшла столькі прыхільнікаў! Мы верым, што нацыянальныя сімвалы і любоў да Беларусі яднае нас, нягледзячы на адлегласці і часавыя паясы.

Ідэя, якая нарадзілася спантанна, прыцягнула сотні беларусаў і не толькі. Калі мы хочам працягваць традыцыю Вольнага Забегу, то... рыхтуемся да наступнага Дня Волі! Жыве Беларусь!

P.S.: У падзеі, створанай у ФБ вы можаце пакінуць водгук, падзяліцца ідэяй. Ды проста перадаць прывітанне ўсім удзельнікам!